Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі прапанавала ВНУ вывучаць беларускую мову


Казімір Фарыно
Казімір Фарыно

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў кожнай ВНУ арганізаваць абавязковае вывучэньне курса прафэсійнай лексыкі беларускай мовы ў аб'ёме 34 гадзін.


Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесьніка міністра Казіміра Фарыно на адозву старшыні грамадзкага аб'яднаньня "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава аб выкладаньні курса "Беларуская мова (прафэсійная лексыка)".

Намесьнік міністра зазначыў, што прапанова аб абавязковым вывучэньні курса накіравана на "ўдасканаленьне падрыхтоўкі кваліфікаваных спэцыялістаў, якія павінны валодаць беларускай мовай на прафэсійным узроўні". У лісьце таксама паведамляецца, што да пачатку 2008—2009 навучальнага года ВНУ "дадзены рэкамэндацыі па выкладаньні названага курса".

А.Трусаў нагадаў, што пасьля ўвядзеньня новых агульнаадукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі Мінадукацыі скасавала курс "Беларуская мова (прафэсійная лексыка)". У гэтай сытуацыі кіраўніцтва ТБМ арганізавала збор подпісаў грамадзян і зьвярнулася ў Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай вярнуць вывучэньне курса ў праграмы ВНУ.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG