“Хацелася б, каб журналісты з Расеі спыталіся: “Вось у нас сярэдні заробак у 1,5 і нават у 1,8 раза вышэйшы за заробкі ў Беларусі. У чым справа?” Ці яшчэ больш істотнае пытаньне: “Вось у вашых суседзяў у Літве ці Польшчы заробкі ўжо ў 2—3 разы большыя пры меншых коштах на харчаваньне. У чым справа, калі ў вас так усё добра? Нядаўна наш урад паведаміў, што каля 600 тысяч жыхароў невялікіх гарадоў атрымліваюць заробак меней за 400 тысяч. Як зьбіраюцца дапамагчы гэтым людзям? Чаму столькі прадпрыемстваў у сельскай гаспадарцы нерэнтабэльныя? Палова прадпрыемстваў закрэдытаваныя і нават на выплату заробку бяруць крэдыт, выплата якога зноў адкладаецца. Гэта ж сьведчаньне хваробы эканомікі”.
Вось такіх пытаньняў я чакаў. Іх маглі б задаць прафэсійныя журналісты, калі б сапраўды падрыхтаваліся. Але прагучала толькі пахвала Лукашэнку, і ён сам толькі хваліўся”.