Спадарыня: “Чула толькі аднаго й знаёмілася з праграмай Маскевіча. Яна мне, дарэчы, спадабалася: вельмі сацыяльнаарыентаваная, шмат увагі аддаецца нашаму гораду. Гэта мне падабаецца”.
Спадар: “Гляджу рэгулярна навіны праз інтэрнэт. Прачытаў, што БНФ пастанавіў зьнімаць сваіх дэпутатаў. Думаю, што робяць слушна, паколькі справядлівых выбараў няма, роўных умоў для кандыдатаў таксама ня створана”.
Спадар: “Папраўдзе, ня чуў ніводнага. Дый навошта іх слухаць...”
Спадарыня: “Не, ня чула. Я лічу, што вельмі мала інфармацыі пра выбары, і ня ведаеш нават, калі выступаюць тыя кандыдаты. Павінна быць болей рэклямы”.
Дзяўчына: “Я яшчэ нічога ня чула. Сёлета буду галасаваць першы раз, таму яшчэ думаю пацікавіцца кандыдатамі й іх праграмамі”.
Спадар: “Было б, канечне, цікава паслухаць іх выступы. Інфармацыі наагул няма ніякай. Я так разумею, што падаецца толькі тая інфармацыя, якая цікавая нашаму кіраўніцтву. Іншай альтэрнатывы мы ня бачым, ня чуем і ня ведаем. Пагадзіцеся, што я маю рацыю...”
Спадар: “Пакуль ніякіх выступаў ня чуў, хоць тэлевізар гляджу кожны дзень. Адзінае, што нас, як вэтэранаў, зьбіралі ў Кастрычніцкім раёне, рэкамэндавалі галасаваць за Антоненку (старшыня гарвыканкаму) і яшчэ за нейкую лекарку. Вось і ўсё”.
Спадарыня: “Ніводнага разу не давялося бачыць выступаў, хаця тэлевізар уключаю пастаянна. Магчыма ўжо, як прыйду на выбары, то пачытаю там падрабязьней іх праграмы. А так я нават ня ведаю, дзе й браць інфармацыю пра кандыдатаў...”
Спадарыня: “Ніводнага з кандыдатаў ня бачыла й ня чула. Ніхто, нідзе ніякіх аб’яваў пра выступы не рабіў. Я наагул сумняваюся, ці ў нас у Горадні выбарчая кампанія праводзіцца. Адзінае, знайшла нейкую ўлётку на падваконьні ў калідоры, здаецца, Маскевіча. Пачытала, але ён там піша адну лухту...”