Гэтая заява П.Барадзіна прагучала ў эфіры расейскай радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
Ён выказаў спадзяваньне, што рэспублікі змогуць стаць паўнапраўнымі сябрамі сазнай дзяржавы да канца гэтага года. Маўляў, гаворка ня йдзе пра захоп тэрыторый, а чыста пра эканамічны аспэкт.
Павал Барадзін лічыць, што такім чынам можна стварыць працоўныя месцы для жыхароў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
“Я думаю, што ўсе нашы прэзыдэнты, прэм’еры, і Аляксандар Лукашэнка ў тым ліку, пойдуць на тое, каб дапамагчы гэтым абяздоленым людзям”, - заявіў П.Барадзін.