Як падаюць галяндзкія інфармацыйныя агенцтвы , учора кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Максім Фэрхагэн выклікаў на размову амбасадара Беларусі ў Гаазе Алену Грыцэнку. Фэрхагэн адзначыў, што арганізатары адпачынку чакаюць беларускіх дзяцей і што дабрачынныя чарнобыльскія ініцыятывы зрабілі шмат, каб зрабіць гэта аздараўленьне сапраўдным сьвятам.
“Я мяркую, што дзіцячыя інтарэсы павінны быць на першым месцы, заявіў міністар. Дзеці зь нецярплівасьцю чакаюць гэтага сьвята. Адмена паездкі можа стаць вялікім расчараваньнем для іх”.
У часе сустрэчы Фэрхагэн заявіў, што чарнобыльскія ініцыятывы Нідэрляндаў маюць шырокую і шчырую падтрымку з боку свайго ўраду і грамадзкасьці.