Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі Kurier пра віды санкцыяў ЭЗ і іх дзейснасьць


Сёньня ў Брусэлі мае адбыцца паседжаньне лідэраў ЭЗ па Грузіі, на якім будуць абмяркоўвацца новыя дачыненьні паміж Масквой і Эўразьвязам. Ня выключана, што супраць Расеі будуць прынятыя санкцыі.


З гэтай нагоды аўстрыйскае выданьне Kurier піша пра віды санкцыяў, якія ёсьць у арсэнале ЭЗ, і пра тое, калі і зь якой мэтай яны ўводзяцца.
Магчымыя высылка дыпляматаў, спыненьне дыпляматычнага супрацоўніцтва, гандлёвыя санкцыі, фінансавыя санкцыі, спыненьне авіяпералётаў.

Як адзначае Kurier, ужываньне санкцыяў - зьява для ЭЗ нярэдкая. У арсэнале ЭЗ існуе да 30 відаў самых розных штрафных пакараньняў.

Яны выкарыстоўваюцца ў эўрапейскай міжнароднай палітыцы і маюць на мэце “зьмену палітычных дзеяньняў ці палітыкаў, якія прывялі да парушэньня міжнародных пагадненьняў ці правоў чалавека”.

Гэта могуць быць захады супраць асобных дзяржаў, напрыклад, Беларусі, Ірану, Паўночнай Карэі. Таксама - супраць тэрарыстычных групаў кшталту Аль-Каіды. Ці нават асобных пэрсон -напрыклад, Усамы бін Ладэна.

Некаторыя санкцыі ЭЗ ініцыюе Рада бясьпекі ААН, а потым падтрымлівае ЭЗ. Некаторыя належаць выключна эўрапейцам. У 2000 годзе 14 дзяржаў ЭЗ ініцыявалі санкцыі супраць Аўстрыі за тое, што ў яе ўрад увайшлі прадстаўнікі рэакцыйнай партыі нацыянал-кансэрватараў.

Што да расейска-грузінскага канфлікту, які стаў падставай для сёньняшняга надзвычайнага паседжаньня лідэраў краін ЭЗ, то размова можа ісьці пра дыпляматычныя санкцыі супраць Расеі. Тут магчымыя такія захады, як высылка дыпляматаў, спыненьне дыпляматычнага супрацоўніцтва, байкот спартовых ці культурніцкіх мерапрыемстваў, гандлёвыя санкцыі, фінансавыя санкцыі (замарожваньне рахункаў), спыненьне авіяпералётаў.

Ад 1990-х гг., галоўным чынам з ініцыятывы Рады Бясьпекі ААН, ЭЗ неаднойчы ўводзіў санкцыі, зьвязаныя, сярод іншага, з падзеямі ў Іраку і Югаславіі, Некаторыя зь іх выявіліся плённымі - напрыклад, байкот Садама Хусэйна ў Багдадзе. Некаторыя - не, піша Kurier.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG