Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падручнікаў для рэфармаванай школы няма


На адкрыцьці школы № 24 у Менску кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праблема падручнікаў будзе вырашана цягам году.

А.Лукашэнка сказаў, што даручыў міністру адукацыі стварыць за гэты час “аптымальныя нармальныя падручнікі”.

Ён таксама адзначыў, што вяртаньне да 11-годкі дазволіць падняць агульнаадукацыйную школу на вышэйшы якасны ўзровень.

“Мы прынялі рашэньне спыніць затратныя экспэрымэнты і вярнуцца да той школы, якую мы ўсе добра ведалі”.

Цяпер школьнікі будуць вучыцца па адзіных праграмах.

“Хачу папярэдзіць, што ніхто нічога ня страціць. Я гарантую, што без усялякага рэпэтытарства школьнік, які добра вучыцца, можа паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову”,— заявіў А.Лукашэнка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG