Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія палітыкі падзяліліся ў поглядах на санкцыі супраць Расеі


У літоўскім Сойме сёньня адбыліся паседжаньні камітэту замежных спраў і эўрапейскага камітэту Сойму адносна пазыцыі краіны ў справе грузіна-асэтынскага канфлікту. Яны зьвязаныя з маючым адбыцца самітам ЭЗ па гэтай праблеме.


Большасьць удзельнікаў выказаліся за тое, што ў справе ўрэгуляваньня канфлікту Брусэль павінен рабіць дыпляматычны ціск на Расею, аднак не ўжываць дыпляматычных санкцыяў. Пра гэта сёньня распавёў журналістам міністар замежных спраў Літвы Пятрас Вайцякунас.

“Неабходна думаць не пра тое, як пакараць Расею, а пра тое, як зрабіць ЭЗ і Літву мацнейшымі, улічваючы праблемы бясьпекі, найперш энэргетычнай бясьпекі”, — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Літвы, колішні амбасадар гэтай краіны ў Беларусі. Ён дадаў, што “Расея павінна атрымаць ад ЭЗ дакладныя сыгналы, што рашэньне такіх праблем сілавымі сродкамі не прыносіць жаданых вынікаў”.

Напярэдадні Пятрас Вайцякунас разам са старшынём літоўскага Сойму Чэславасам Юршэнасам абмеркавалі гэтае пытаньне ў Юрмале на саміце скандынаўскіх і балтыйскіх краін, дзе выказалі думку, што ЭЗ варта было б “шмат што зьмяніць у палітыцы, эканоміцы, сфэры адносін зь Беларусьсю”.

Тым часам старшыня эўрапейскага камітэту Сойму, намесьнік сьпікера Андрус Кубілюс лічыць, што Літва павінна дамагацца, каб ЭЗ адказаў на дзеяньні Расеіі рэзкімі захадамі.

“Дачыненьні Эўропы з Расеяй неабходна абмяркоўваць, памятаючы пра дачыненьні зь Беларусьсю. Калі супраць Беларусі былі ўведзеныя канкрэтныя санкцыі, было прыпыненае яе сяброўства ў Радзе Эўропы, то падобныя захады павінны абмяркоўвацца і ў адносінах да Расеі”, — заявіў Інтэрфаксу Андрус Кубілюс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG