Пра гэта паведамілі ў менскім офісе Эўракамісіі. У прэсавай службе МЗС Беларусі кажуць, што “інфармацыя зьявіцца пазьней”.
Паводле зьвестак з офісу Эўракамісіі, спадар Х’юга Мінгарэлі плянуе таксама наведаць адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, Цэнтарвыбаркам, амбасаду Францыі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе, сустрэцца з прадстаўнікамі місіі БДІПЧ АБСЭ ў Менску.
На суботу, 30 жніўня плянуецца сустрэча адказнага супрацоўніка Эўракамісіі з прадстаўнікамі апазыцыйных партый Беларусі і былымі палітвязьнямі.