Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Цоцхалашвілі: "Гэта захоп тэрыторыі Грузіі"


Сябра грузінскай грамады “Мамулі” ў Беларусі, грамадзянін Беларусі Анісім Цоцхалашвілі заявіў, што адмоўна ставіцца да прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


Паводле спадара Цоцхалашвілі, для такога прызнаньня няма ніякіх падстаў, гэта парушэньне цэласнасьці Грузіі.

“Насамрэч гэта захоп тэрыторыі Грузіі. Што да беларускага боку, то ён спачатку замоўчваў наагул усю праблему. Потым падтрымка расейскага кіраўніцтва, што ўсё гэта было “прыгожа”. Але як гэта магло быць прыгожа? Я разумею, што ў Расеі значныя рычагі ўплыву на Беларусь. На жаль, гэтыя рычагі яны скарысталі і, на жаль, беларускае кіраўніцтва паддалося гэтаму ціску. І беларускае кіраўніцтва можна нават пашкадаваць, бо яно было пастаўлена Расеяй у безвыходнае становішча. Зь іншага боку, як гэта звычайна робіцца ў такіх выпадках больш дасьведчанымі палітыкамі, можна было не сварыцца з саюзнай Расеяй. Але адначасова, чыста па-чалавечы, выказаць спачуваньне і грузінскаму народу. Там жа таксама гора, загінулі людзі”.

Спадар Цоцхалашвілі мяркуе, што Беларусь будзе вымушана пайсьці за Расеяй і прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі — супраць сваёй волі.

“Калі б я быў кіраўніком Беларусі, я б не прызнаў незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, бо ёсьць цэласнасьць краіны, якую ня трэба парушаць. А што там адбываецца за кулісамі, здагадацца нескладана — будзе ціск, бо без расейскага газу тут будзе ўсім цяжка”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG