Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Каўтарадзэ : Беларусь павінна заняць нэўтральную пазыцыю


Кіраўнік грузінскай грамады “Мамулі” ў Беларусі Раланд Каўтарадзэ спадзяецца, што афіцыйны Менск захавае нэўтральную пазыцыю адносна прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Да прызнаньня Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазііспадар Каўтарадзэ ставіцца адмоўна.

“Ніякага не павінна быць прызнаньня, бо гэта ўмяшаньне ва ўнутраныя справы дзяржавы. Я лічу, што Беларусь павінна стаць на нэўтральны бок, не павінна прызнаваць гэтага”.

Спадар Каўтарадзэ згадаў, што Чачэнская рэспубліка таксама хацела аддзяліцца ад Расеі. І цяпер іншыя дзяржавы маглі б гэтаксама прызнаць, што Чачэнія можа жыць асобна ад Расеі:

“Тады расейскія ўлады пачалі буйнамаштабную вайну ў Чачэніі. Гэта прывяло да генацыду чачэнскага народу. Расея раздала расейскія пашпарты насельніцтву ў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і цяпер цьвердзіць, што абараняе сваіх грамадзянаў. Гэта ўсё няпраўда. Я лічу, гэта няправільны крок Расеі - прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG