Міліцыянты прасілі суседзяў быць панятымі, калі яны ўзламаюць дзьверы кватэры, але ніхто не згадзіўся. Бацькам Аляксандра Ірхо супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ім неабходна зрабіць ператрус і затрымаць Аляксандра для размовы.
Міліцыянты сышлі, але абяцалі вярнуцца.
Магілёўскі сацыял-дэмакрат Аляксандар Ірхо спрабаваў зарэгістравацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён апавёў, што на сяброў ініцыятыўнай групы ўвесь час ціснулі. Перад падачай подпісаў зьнік чалавек з ініцыятыўнай групы, які сабраў іх найбольш.