Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: “Сытуацыя вельмі небясьпечная”


Вынікі сустрэчы А.Лукашэнкі і Дз.Мядзьведзева камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.

Пазьняк: "Тое, што адбылося ў Сочы, ні для каго не было нечаканасьцю Гэта змушэньне Лукашэнкі да згоды на ўвод расейскіх войскаў і ракетаў у Беларусь. Гэта ўсё ў рэчышчы таго акупацыйнага пляну, які распрацоўваўся адначасна, калі распрацоўваўся бліц-крыг супраць Грузіі. Гэта стварэньне "легітымнага парлямэнту", увядзеньне войскаў, ціск на Захад... І гэта пагражае рэальнай стратай незалежнасьці Беларусі. Сытуацыя вельмі небясьпечная. І тое, што адбылося ў Сочы, выявіла тэндэнцыі, як Расея будзе ажыцьцяўляць свой плян. У канечным выпадку, тое, што яна зрабіла ў Грузіі, тое яна здольная зрабіць і ў Беларусі. Беларусы павінны гэта ведаць і памятаць пра гэта, таму што толькі наша супраціўленьне можа гэтаму перашкодзіць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG