Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Суздальцаў: Лукашэнка нічога не дабіўся


Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што кіраўнікі Беларусі і Расеі ў Сочы не дамовіліся ў пытаньнях цэнаў на расейскі газ і прадстаўленьні расейскага крэдыту для Беларусі. Паводле спадара Суздальцава, для кіраўніцтва Беларусі гэтая сустрэча была цяжкай.

“Прынятае рашэньне — усе гэтыя размовы пакуль адкласьці да восені. Правядзі выбары парлямэнцкія, а потым будзем размаўляць. Зразумела, што выбары адкрываюць дыялёг з Захадам. Расея ня супраць дыялёгу з Захадам, але яе бянтэжыць тое, што яе да гэтага дыялёгу не падпускаюць.

Ніякіх рашэньняў не было прынята. Расея не пайшла ні на якія саступкі і нават ня стала размаўляць пра гэта. Гэта самы галоўны вынік — Лукашэнка нічога ад Масквы не дабіўся”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG