“Вайна ў Грузіі апроч іншага – гэта выразны сыгнал для суседзяў Расеі: такое можа быць і з вамі. Усе суседзі без выключэньня гэты сыгнал прынялі. Кожны будзе выкручвацца як здолее. Назарбаеў будзе выступаць з чарговымі інтэграцыйнымі ініцыятывамі паціху ўмацоўваючы незалежнасьць сваёй краіны. Украіна цяпер ужо дакладна пойдзе ў НАТО. А зь Беларусяй тут накладаецца яшчэ адна акалічнасьць – энэргетычная залежнасьць. І таму зараз будуць палохаць і ламаць Лукашэнку ў Сочы. Перад тым як ехаць туды ён хоча правесьці нейкую контргульню і зноў выкарыстоўвае для гэтага Эўропу. І таму крок, які доўга чакаўся, нарэшце, зроблены,” – заявіў М.Статкевіч.
Мікола Статкевіч адзначыў, калі пасьля “гэтага фармальнага кроку” будуць вызваленыя Кім і Парсюкевіч, то “Эўрапейская кааліцыя зможа канстатаваць – адна з нашых умоваў, пры якіх мы да канца ідзем на гэтых выбарах, ужо будзе выканана. Гэта ўмова – вызваленьне ўсіх палітвязьняў”.