“Мы ніколі не прызнаем вынікаў выбарчай кампаніі, калі мы ня маем доступу да падліку галасоў. Што будзем рабіць? Гэта павінна вырашаць кааліцыя АДС. Пры канцы месяца адбудзецца пашыранае паседжаньне прэзыдыюму. І там мы павінны прыняць рашэньне пра фармат нашага ўдзелу. Сёньня сытуацыя 50 / 50 — ці здымаць кандыдатаў зараз, ці ўдзельнічаць далей. Я лічу, што трэба ісьці так далёка, як нам дазваляюць умовы і сытуацыя”, — заявіў А.Лябедзька.
Палітык камэнтуе вынікі вылучэньня ва ўчастковыя камісіі:
“Для мяне гэта ёсьць дэманстрацыяй няўпэўненасьці і слабасьці ўлады. Калі яны ня хочуць прапусьціць па адным чалавеку ва ўчастковыя камісіі — гэта значыць, што ў іх няма перакананьня, што большасьць падтрымлівае дзеючую ўладу. Другая выснова — гэта сьведчаньне таго, што ўлада ўзяла курс на фальшаваньне выбараў”.