“Справа ў тым, што гэта права тых, хто стварае камісіі. Можна крытыкаваць гэту пазыцыю, але гэта іх права.
Шчыра кажучы, я ня вельмі з гэтым пагаджаюся . Я не кажу пра тое, што патрэбна цалкам задавальняць усе заяўкі. Але патрэбна было ўважліва да гэтага падыходзіць. І гэта была мая сталая рэкамэндацыя.
Але тым ня менш дзеяньні мясцовых уладаў законныя. І адкарэктаваць іх нейкім чынам я не магу. Таму што гэта права таго, хто ўтварае камісію. Ён сам адбірае кандыдатаў”.