Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта праблема ня толькі жыхароў Каўказу”


“Што трэба зрабіць сьвету, каб на Каўказе ўсталяваўся трывалы мір”?


Хлопец: “Самі павінны разабрацца. Але Расея — гэта пытаньне геапалітыкі, таму... тэма складаная, адразу не адкажаш”.

Карэспандэнтка: “Але ўсё ж зьнешнія сілы павінны ўдзельнічаць у вырашэньні гэтага пытаньня”?

Хлопец: “Наагул — так, павінны. Гэта важна — захаваньне міру і гэтак далей. Але калі мець на ўвазе нашу краіну Беларусь, то гэта ніякім чынам яе ня тычыцца!”

Карэспандэнтка: “А Эўропы, напрыклад?”

Хлопец: “Так, Эўропы, Расеі, Амэрыкі — тычыцца”.

Мужчына: “Усясьветная супольнасьць — разумееце... Вось у навінах казалі, што Буш нешта зноў гнаў на Расею — маўляў, Расея вінаватая. У іх вельмі двайныя стандарты ў адносінах да краін былога Савецкага Саюзу. І сьвет не дапамагае, сьвет зацікаўлены ў тым, каб абмежаваць Расею ў нейкіх магчымасьцях. Наадварот, сьвет часта нават рады, што ў Расеі праблемы, у тым ліку з суседзямі. І нешта зрабіць вельмі цяжка”.

Карэспандэнтка: “А павінна быць як?”

Мужчына: “Павінна? Павінны людзі жыць мірна.Але хто можа вырашыць гэтыя пытаньні? Хіба я магу вырашыць іх за адзін раз?”

Жанчына: “Павінны нешта прадпрымаць, каб усё было мірна і спакойна. Я лічу, што найперш міратворцы... ААН — не. Я б не хацела, каб яны ўмешваліся, гэта толькі ўсё ўскладніць і пагоршыць. Уласнымі высілкамі таксама трэба спрабаваць дамаўляцца, каб нармалізаваць становішча. Страшна гэта ўсё... Столькі людзей загінула... Не падзялілі, а людзі бязьвінныя гінуць. Гуманітарная павінна быць падтрымка... Але гэта ня вырашыць праблемы. Дапамаглі раз, два, але калі гэта будзе працягвацца? Трэба неяк інакш вырашаць...”

Хлопец: “У мяне вось сябра цяпер паехаў на Каўказ, я нават ня ведаю, жывы ён яшчэ ці ўжо не”.

Дзяўчына: “Мабыць, гэта ня толькі іх праблема. Кожная арганізацыя павінна зрабіць свой магчымы ўнёсак у вырашэньне гэтага пытаньня”.

Жанчына: “Для вырашэньня гэткага сур’ёзнага пытаньня недастаткова лякальных высілкаў. Мне здаецца, усясьветная супольнасьць абавязана паставіцца да гэтага вельмі сур’ёзна. Калі гэтую праблему спусьціць на тармазах, як было некалі з Чачэніяй, то гэта будзе паўтарацца зноўку і зноўку”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG