“Гэта хутчэй рытарычнае пытаньне — якія наступствы будзе мець выхад Грузіі з СНД. Расея сваімі агрэсіўнымі дзеяньнямі ў дачыненьні да Грузіі паставіла пад вялікае пытаньне само існаваньне СНД. Відавочна, што ніводная краіна — ня тое што з усяго сьвету, а з СНД — адкрыта не падтрымала дзеяньні Расеі ў Грузіі. Таму гэта абавязкова прывядзе да крызысу ў СНД. Скептычна стаўлюся да яе лёсу і да пэрспэктывы аднаўленьня ў якасьці структуры, якая магла б прадэманстраваць сваю жыцьцяздольнасьць.
Расея ўвайшла на тэрыторыю Грузіі — усім відавочна, што гэта акт агрэсіі. Бамбаваньню гарадоў і вёсак няма ніякага апраўданьня. Таму ўсе дзеяньні Грузіі на разрыў дачыненьняў у межах СНД выглядаюць лягічнымі”.