Фэст "Будзь вольным" праходзіць адразу на дзьвюх пляцоўках. На цэнтральным пляцы гораду, які называецца Рынак, працягваецца канцэрт беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Удзельнічалі Наста Някрасава, P.L.A.N, Джамбібум, Яр, Стары Ольса, WZ-Orkiestra, Літвін Троль, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя. А ў парку імя Багдана Хмельніцкага сёньня будуць выступаць IQ 48, Krama, ULIS, Neuro Dubel. На абедзьвюх пляцоўках прысутнічае прыкладна тысяча чалавек.
Фотагалерэя
Калі выступаў "Стары Ольса", людзі вадзілі карагоды
Зьміцер Вайцюшкевіч здолеў завесьці публіку такім чынам, што яна разам зь ім сьпявала, ён нават дырыжыраваў ёй
Фэст завяршаецца ў нядзелю апоўначы. Гэты фэст ня мае пераможцаў, і ня мае тых, хто праіграе. Як сказаў "Свабодзе" адзін з арганізатараў фэсту і кіраўнік "Беларускай музычнай альтэрнатывы" Віталь Супрановіч, фэст мае дзьве мэты -- пазнаёміць украінскіх слухачоў з беларускай музыкай і даць выступіць беларускім музыкам. Такім чынам і першая, і другая мэта дасягнутыя.
“Уліс” – “Радыё Свабода”
“Neuro Dubel” – “Свабода”
Першы дзень міжнароднага музычнага фэсту «Be Free!»
Фота галерэя – музыкі
Фота галерэя – публіка
Гурт “Vladivostok” (Францыя) сьпявае песьню “Zhyvie Belarus!”