Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Ляўковіч прызнаны ня ўсімі


Фракцыя “За ўнутрыпартыйную дэмакратыю”, якая існуе ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сёньня заклікала партнэраў партыі ў Беларусі і за мяжой “не прызнаваць вынікаў так званага справаздачна-выбарчага зьезду Грамады”.

У адмысловым звароце таксама існуе заклік “не прызнаваць новыя пасады А.Ляўковіча, яго хаўрусьнікаў і спыніць з апошнімі ўсялякае супрацоўніцтва да аднаўленьня статус-кво”.

Сябры фракцыі не прызнаюць зьезд, які адбыўся 3-га жніўня, легітымным. Яны заяўляюць, што ў гэты дзень “групоўка на чале з першым намесьнікам старшыні А.Ляўковічам праз палітычнае махлярства адхіліла ад выбарных пасад старшыню партыі палітзьняволенага Аляксандра Казуліна і яго калег-грамадоўцаў, што актыўна змагаліся за яго вызваленьне”. Сябры фракцыі адзначаюць, што для іх старшынём партыі па-ранейшаму застаецца кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2006 году прафэсар Аляксандар Казулін.

Заяву ад імя больш як 130 сябраў фракцыі падпісалі Вольга Казуліна, Віктар Крываль і Ігар Рынкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG