Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па адбіткі пальцаў міліцыя выяжджае дадому


На Гарадзеншчыне міліцыя працягвае допыты актывістаў.


Уладзімера Круцікава зь Ліды выклікалі ў мясцовы РАУС, дзе зьнялі адбіткі пальцаў. У Забалаці, што ў Воранаўскім раёне, супрацоўнікі міліцыі прыехалі да Віталя Куплевіча дадому і таксама зьнялі ў яго адбіткі.

Уладзімер Круцікаў — сябра БНФ “Адраджэньне”, уваходзіць у ініцыятыўную групу Станіслава Судніка й зараз займаецца зборам подпісаў.

Віталь Куплевіч не належыць ні да якай партыі. Да яго на вёску з Воранава прыехаў экспэрт, каб узяць адбіткі пальцаў: маўляў, вам далёка езьдзіць да райцэнтра.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG