Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карцінка пра Беларусь будзе ісьці праз “фільтры”


Кіраўнік рэклямнага агенцтва “Starcom Mediavest Group” Пётр Папялушка прагназуе: імідж-праект кшталту прапанаванага лордам Бэлам – справа досыць тонкая і доўгатэрміновая.


За год рэальна будзе наладзіць хіба што інфармацыйныя каналы пастаўкі “станоўчай карцінкі” пра Беларусь на Захад. Фармаваньне вобраза “краіны-не ізгоя” пры ўдалым раскладзе пасьпее якраз да будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

І гэта пры тым, кажа спадар Папялушка, што нельга будзе ствараць прыгожую карцінку для заходніх спажыўцоў і нічога пры гэтым не мяняць у рэальнасьці. Сур’ёзныя палітыкі і бізнэсоўцы да непрыхаванай рэклямы ставяцца вельмі асьцярожна:

“Як можна меркаваць, плян разьбіты на дзьве часткі – інфармацыйны і маркетынгавы. Інфармацыйны мае на ўвазе пастаянны паток інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, гэта ўжо выключна праца з заходнімі СМІ. Я так разумею, што падавацца такая інфармацыя будзе праз фільтры. Зразумела, што адразу яна будзе трапляць у нейкі цэнтар кампаніі самога Бэла і ўжо адтуль -- распаўсюджвацца далей. Таму што сетка іншых каналаў усё роўна не наладжаная, альбо яны такія, што не зусім могуць быць пазытыўнымі для іміджу нашай краіны. А ў дадзеным выпадку ўжо пойдзе іншы паток, альтэрнатыўны. І з улікам, як лорд хваліўся сваімі магчымасьцямі і сваімі сувязямі, то, напэўна, гэта наладзіць будзе нескладана”.

Маркетынгавая частка – гэта ўсё, што можна назваць замоўленымі матэрыяламі, будзе распрацоўвацца выключна пад задачы. То бок, калі запатрабуецца палепшыць інвэстыцыйны імідж краіны, значыць, трэба будзе шырока даваць інфармацыю пра магчымасьці, якія адкрывае Беларусь. Мэтавым чынам будуць рыхтавацца матэрыялы. Плюс ня выключана, што на тым жа канале “Эўраньюс” могуць зьявіцца наўпроставыя рэклямныя ролікі. Дарэчы, да нас гэтым актыўна займаліся Прыбалтыйскія краіны, а таксама ўкраінцы, якія ўкладалі вялізныя грошы, проста рэклямнымі макетамі ў дзелавых выданьнях расказвалі, якая прывабная Літва, Латвія ці Ўкраіна. І таксама выкарыстоўвалі іміджавыя ролікі”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG