“New York Times” прыгадвае славутую прамову пісьменьніка ў Гарвардзкім Унівэрсытэце ў 1978 г.:
“Выступаючы перад студэнтамі ў Гарвардзе ў 1978 г., ён назваў краіну свайго прытулку духоўна слабой і завязлай у вульгарным матэрыялізьме. Амэрыканцы, — сказаў ён, карыстаючыся перакладчыкам з расейскай мовы — гэта баязьліўцы. Толькі нешматлікія былі б ахвотныя памерці за свае ідэалы, сказаў ён. Ён асудзіў амэрыканскі ўрад і амэрыканскае грамадзтва за “пасьпешную” капітуляцыю ў Віетнаме. Ён раскрытыкаваў амэрыканскую музыку як невыносную і накінуўся на раскілзанасьць амэрыканскай прэсы, абвінавачваючы яе ў парушэньнях прыватнасьці. Шмат хто на Захадзе ня ведаў, што думаць пра гэтага чалавека. Людзі бачылі ў ім вялікага пісьменьніка і героя, які кінуў выклік расейскай уладзе. Але выглядала на тое, што ён хацеў кідацца і на ўсіх іншых — дэмакратаў, сэкулярыстаў, капіталістаў, лібэралаў і спажыўцоў”.
“Washington Post” піша пра ўплыў ГУЛагу на сьветапогляд пісьментніка:
“У “Архіпэлягу ГУЛаг”, які ён назваў “спробай літаратурнага досьледу”, Салжаніцын ня толькі паказаў лягерную сыстэму з жахлівай дакладнасьцю, але таксама дасьледаваў тое, што ён назваў сваёй віной — як і віной расейскага народу, — за няшчасьці, якія абрынуліся на іх. “Мы недастаткова любілі свабоду”, — заявіў ён. “Мы проста заслужылі ўсё тое, што сталася потым”. Будучы вязьнем, Салжаніцын паступова стаў адыходзіць ад марксізму-ленінізму і паварочвацца да праваслаўя”.
“Boston Globe” згадвае вяртаньне пісьменьніка ў Расею пасьля 20-гадовай вымушанай эміграцыі:
“З густой барадою і суворым позіркам, Салжаніцын выглядаў і паводзіў сябе як прарок са Старога Запавету. Але ў сваёй краіне ён ня стаў прызнаным прарокам. Салжаніцын вярнуўся ў Расею ў 1994 г. бяз гучных прывітаньняў ды так і ня здолеў знайсьці сабе месца ў постсавецкім грамадзтве. Калі ў 1998 г. яму прызналі найвышэйшую расейскую ўзнагароду ў галіне культуры, Ордэн Сьвятога Апостала Андрэя, каб ушанаваць ягоныя 80-тыя ўгодкі, Салжаніцын публічна адмовіўся ад яе, матывуючы адмову “дрыгвой катастрофаў”, у якую зацягуў краіну Барыс Ельцын”.
А вось “New York Times” падкрэсьлівае, што ад Пуціна Салжаніцын узнагароду ўсё-ткі прыняў:
“У 2007 г. ён прыняў дзяржаўную ўзнагароду ад тагачаснага прэзыдэнта Пуціна, прынцыпова адкінуўшы падобныя ўзнагароды ад Гарбачова і Ельцына. Пуцін, сказаў пісьменьнік у інтэрвію “Der Spiegel”, “успадкаваў разрабаваную і разгубленую краіну зь бедным і дэмаралізаваным народам. І ён пачаў рабіць тое, што было магчыма, — павольнае і паступовае абнаўленьне”.