“Сёньня працэс у справе Эмануіла Зэльцэра ішоў безь вялікіх перапынкаў, і нейкіх нечаканасьцяў не адбывалася”, — толькі гэта паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які ўчора мусіў даць падпіску пра неразгалошваньне зьвестак адносна ходу працэсу.
Нагадаем, учора праз гадзіну пасьля пачатку працэсу на ім быў абвешчаны перапынак да сёньняшняй раніцы. Адвакат пагадзіўся распавесьці толькі пра здароўе сваіх падабаронных, а таксама пракамэнтаваў некаторыя выказваньні адносна справы Зэльцэра ў мэдыях.
Вось што Зьміцер Гарачка сказаў пра тое, як сёньня ў судзе пачуваюцца Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ (Брускова) :
“Як я казаў і раней, Эмануіл у цяжкім стане, а жанчына трымаецца”.
Паводле Зьмітра Гарачкі, Уладлене Функ 36 гадоў. У справе жанчына фігуруе пад прозьвішчам Брускова, бо яна прыляцела ў Менск з расейскім пашпартам на гэтае прозьвішча.
Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, Уладлена жыве ў Нью-Ёрку пад прозьвішчам Функ. Пра сямейны стан сваёй падабароннай адвакат размаўляць адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу асабістага жыцьця.
Я паведаміў Зьмітру Гарачку пра выказваньні Барыса Беразоўскага адносна Эмануіла Зэльцэра, зробленыя расейскім алігархам-уцекачом 30 ліпеня ў інтэрвію “Свабодзе”. “Гэта абсалютны махляр міжнароднай клясы, які ашукаў тысячы людзей у ЗША і ня толькі ў ЗША”, — сказаў пра Эмануіла Зэльцэра Барыс Беразоўскі. Вось як адвакат Зьміцер Гарачка адрэагаваў на гэтыя словы:
“Як кажуць у народзе — чыя б карова мычала... Адсылаю вас да артыкулу ў газэце “Таймз” пра справу Зэльцэра. Перад тым як нешта надрукаваць, там усё ж думаюць, што надрукаваць, бо вельмі салідная газэта. Я пра тое, што калі б Зэльцэр быў такі махляр, якім яго выстаўляе Беразоўскі, “Таймз” пра яго ўвогуле б не напісала. Больш за тое, у артыкуле болей ківаюць на адвакатаў самога Беразоўскага”.
Адносна адвакацкага рэнамэ Эмануіла Зэльцэра ягоны абаронца Зьміцер Гарачка сказаў:
“Калі б ён ня быў адвакатам, не атрымаў бы адвакацкай ліцэнзіі і за яго не заступаліся б адвакаты гораду Нью-Ёрку. У мяне падчас сьледзтва былі менавіта такія зьвесткі”.
Нагадаем, учора ў некаторых мэдыях зьявіліся зьвесткі, што Эмануіл Зэльцэр нібыта быў выкрыты на падробцы дакумэнтаў у ЗША. “Пра гэтую справу шмат што пішуць, але трэба вызначаць, які журналіст на каго працуе”, — сказаў Зьміцер Гарачка пра тых, хто паведаміў гэта пра Эмануіла Зэльцэра.
Учора ў Менскім гарадзкім судзе не назвалі прозьвішча дзяржаўнага абвінаваўцы, які падтрымлівае абвінавачаньне Эмануілу Зэльцэру і Ўладлене Функ (Брусковай). Сёньня ў пракуратуры Беларусі гэтых зьвестак таксама не далі.