Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Падабед больш не кіруе спэцназам


Камандзір палка спэцназу міліцыі Юры Падабед сышоў у адстаўку. Ён паведаміў Радыё Свабода, што добраахвотна вырашыў зьмяніць працу.


Ад 1999 году Юры Падабед кіраваў менскім атрадам міліцыі асобага прызначэньня (АМАП), а ад 2005 году колькасьць байцоў АМАП павялічылі да колькасьці палка. З таго часу ў Менску на разгон вулічных акцыяў улады накіроўвалі полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.

Юры Падабед папоўніў сьпіс “невыязных” у краіны Эўразьвязу і ЗША за жорсткія разгоны акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму ў 2004 годзе. У 2006 годзе ўлады ўзнагародзілі яго ордэнам “За службу Радзіме”.

Юры Падабед цяпер знаходзіцца ў шпіталі МУС, бо мае шэраг праблемаў са здароўем. Ягоным пераемнікам стаў Юры Караеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG