Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у Ракаве


Сёньня ў мястэчку Ракаў ля Менску згарэлі сталоўка “Чайная”, прыватная крама “Журавінка”, крама “Гаспадарчыя тавары”, крама “Прывітаньне” і аддзяленьне “Белаграпрамбанку”.

Усе аб’екты разьмяшчаліся ў адным будынку на плошчы Свабоды, які належыць раённаму спажывецкаму таварыству. Пажар заўважылі прадавачкі, якія прыйшлі на працу а 8-й раніцы. Змагаліся з пажарам больш за гадзіну.

“Вельмі зьдзівіў дзяржаўны падыход: не дазволілі выносіць тавары з крамы. Людзі сказалі: "Давайце будзем выносіць усё, што ёсьць – лядоўні, камбайны, мясарубкі..." Нічога не далі вынесьці. А потым яшчэ й пачаліся выбухі – ад фарбаў ці гарэлкі... Бяздарнейша! Такога не было ад часу вайны, калі выгарала бальшыня мястэчка,” – апавёў адзін зь мясцовых жыхароў.

Паводле мясцовых жыхароў, пажарныя машыны знаходзіліся паблізу, прыкладна за 200 мэтраў, але яны прыехалі з пустымі бакамі.

Паводле прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, паколькі пажар быў ужо моцны, то падключаліся да пажарнага водазабесьпячэньня.

Пажарным удалося выратаваць толькі філію “Белаграпрамбанку”. Дзьве вэрсіі пажару: кароткае замыканьне электраправодкі ці падпал.

* * *
А 18.30 мы атрымалі камэнтар зь Міністэрства надзвычайных сытуацыяў:

"Вам в пресс-службе всё объяснили - и про то, что цистерны приехали с водой, и почему не было смысла за 2 минуты израсходовать эту воду, а надо было сразу подключаться к сети водоснабжения. И почему людям не дали рисковать жизнью и выносить вещи. А комментарий опубликованный как обычно - урезанная фраза с искажённым смыслом. Так нельзя работать!

П.С. Сложный пожар. Тушили больше часа. Действительно, выгорела вся кровля, значительно повреждены перекрытия".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG