20 ліпеня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Выбары прызначаныя на 28 верасьня. Нашыя слухачы выказваюць свае меркаваньні пра выбарчую кампанію.
Спадарыня: “Выбары гэтыя несправядлівыя будуць, нават і гаварыць нам няма чаго. І апазыцыі толькі і трэба, што байкот рабіць. Я ўжо многа раз гаварыла, што ў нас у цяперашні час прэзыдэнтамі могуць быць толькі Пазьняк ці Шушкевіч. А болей няма на каго спадзявацца, няхай дапамагаюць ім, калі яны ідуць разам”.
Галіна, Магілёў: “Нахабству Лукашэнкі няма межаў. Ён як акварыюмных рыбак зьбіраецца запусьціць 2—3 апазыцыянэраў у парлямэнцкі акварыюм, у якім плаваюць акулы, ускормленыя Лукашэнкам”.
Спадар: “Калі пачнем выбіраць слуг для народа, а ня слуг іншай пароды, якія адбіраюць годы ў народа, якія ў крэслах сядзяць па некалькі гадоў, і кожны зь іх за ўладу памерці гатоў, бо пры іх выхадзе на пэнсію кожны зь іх атрымае па 2 мільёны 200 тысяч рублёў. Параўнайце гэту пэнсію са сваёй: наколькі яна вышэйшая вашай і ў колькі разоў. Казаў былы калгасьнік, потым саўгасьнік, стаж працы 45 гадоў, а пэнсія аж 250 тысяч рублёў”.
14 ліпеня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку апазыцыянэраў, якіх затрымалі, бо падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. У часе акцыі спэцназ міліцыі зьбіў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
Спадар: “У інтэрнэце напісана, што зьбілі беднага Лябедзьку. Там ёсьць здымак: бачу, Лябедзька ляжыць, а хто там зьверху стаіць? Спэцназавец хіба, у белых красоўках, у шортах, так? Уважліва сачу за вашымі перадачамі і чакаю адказу: хто там на здымку стаіць над бедным Лябедзькам?”
Слухачу адказвае супрацоўнік прэсавай службы АГП Вадзім Казначэеў:
“Чалавек, які падбег, — гэта ягоны сын. Гэта ніякі не спэцназавец. Калі ён пабачыў, што бацька ляжыць на зямлі, ён падбег. На сайце “Нашай Нівы” ёсьць відэазапіс, на якім бачна, што пасьля сутыкненьня са спэцназаўцамі Лябедзька падае на зямлю. Далей ён паехаў у шпіталь і ўзяў даведку, у якой зафіксаваныя гематомы”.
З 18 па 20 ліпеня ў Польшчы праходзіў фэст музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Пераможцам сёлетняга спаборніцтва стаў гарадзенскі гурт “TLUSTA LUSTA”, на другім месцы “SPITA/\Ь F” зь Менску, на трэцім — магілёўская каманда “Глюкі”. СМС-паведамленьне ад Андруся: “Басовiшча — цудоўны музычны фэст. Наведвайце яго. Для сапраўднага беларуса — гэта найвялікшая падзея і добры адпачынак. Там лунае беларускі дух”.
Паводле статыстыкі ўраду Зымбабвэ, інфляцыя ў гэтай краіне складае болей за 2 мільёны адсоткаў на год і штомесяц працягвае павялічвацца. Наш слухач адгукаецца на гэтую навіну.
Спадар: “У афрыканскай краіне Зымбабвэ зьявілася купюра вартасьцю 100 млрд. зымбабвійскіх даляраў. Іхні правадыр Робэрт Мугабэ пры ўладзе ўжо 28 гадоў. Наш правадыр, Лукашэнка, пры ўладзе 14 гадоў. Так што ў Аляксандра Рыгоравіча яшчэ ёсьць час. Калі ён прабудзе пры ўладзе яшчэ столькі ж, то мы дагонім Зымбабвэ і таксама станем мільярдэрамі, але ўсё роўна жабракамі”.
Традыцыйна нашыя слухачы выказваюць сваё стаўленьне да кіраўніцтва Беларусі:
Спадарыня: “Лукашэнка, мы людзі, а не рабы. Ідзі ў адстаўку, мы просім цябе, ідзі. У цябе няма нічога справядлівага. Мы не жывем, а існуем. Ідзі ў адстаўку, мы цябе пракормім”.
Скончым праграму такім тэлефанаваньнем:
Cпадар Валянцін, Менск: “Я — кадравы рабочы, працую на заводзе ўжо 30 гадоў. Я і мае таварышы лічым, што ваша радыёстанцыя “Свабода” вельмі патрэбна, вельмі. Адзнака вам 5 балаў. Старайцеся нават больш, таму што зараз многія людзі як бы трансфармуюцца, вельмі цяжка нам зараз жывецца. Разумееце, беларускае радыё, тэлебачаньне зараз глядзяць усё менш і менш людзей, я, напрыклад, яго амаль зусім не ўключаю, толькі спартыўныя праграмы. Нам патрэбен глыток свабоды, разумееце? Некалі мы галасавалі за Лукашэнку, я верыў яму. Ён нас падмануў. Цяпер веры яму практычна не засталося. Зараз ён палітычны банкрут, і яго паплечнікі ўжо нічога зрабіць ня могуць”.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Спадарыня: “Выбары гэтыя несправядлівыя будуць, нават і гаварыць нам няма чаго. І апазыцыі толькі і трэба, што байкот рабіць. Я ўжо многа раз гаварыла, што ў нас у цяперашні час прэзыдэнтамі могуць быць толькі Пазьняк ці Шушкевіч. А болей няма на каго спадзявацца, няхай дапамагаюць ім, калі яны ідуць разам”.
Галіна, Магілёў: “Нахабству Лукашэнкі няма межаў. Ён як акварыюмных рыбак зьбіраецца запусьціць 2—3 апазыцыянэраў у парлямэнцкі акварыюм, у якім плаваюць акулы, ускормленыя Лукашэнкам”.
"стаж працы 45 гадоў, а пэнсія аж 250 тысяч рублёў”.
14 ліпеня ў Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя ў падтрымку апазыцыянэраў, якіх затрымалі, бо падазравалі ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. У часе акцыі спэцназ міліцыі зьбіў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.
Спадар: “У інтэрнэце напісана, што зьбілі беднага Лябедзьку. Там ёсьць здымак: бачу, Лябедзька ляжыць, а хто там зьверху стаіць? Спэцназавец хіба, у белых красоўках, у шортах, так? Уважліва сачу за вашымі перадачамі і чакаю адказу: хто там на здымку стаіць над бедным Лябедзькам?”
Слухачу адказвае супрацоўнік прэсавай службы АГП Вадзім Казначэеў:
“Чалавек, які падбег, — гэта ягоны сын. Гэта ніякі не спэцназавец. Калі ён пабачыў, што бацька ляжыць на зямлі, ён падбег. На сайце “Нашай Нівы” ёсьць відэазапіс, на якім бачна, што пасьля сутыкненьня са спэцназаўцамі Лябедзька падае на зямлю. Далей ён паехаў у шпіталь і ўзяў даведку, у якой зафіксаваныя гематомы”.
З 18 па 20 ліпеня ў Польшчы праходзіў фэст музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Пераможцам сёлетняга спаборніцтва стаў гарадзенскі гурт “TLUSTA LUSTA”, на другім месцы “SPITA/\Ь F” зь Менску, на трэцім — магілёўская каманда “Глюкі”. СМС-паведамленьне ад Андруся: “Басовiшча — цудоўны музычны фэст. Наведвайце яго. Для сапраўднага беларуса — гэта найвялікшая падзея і добры адпачынак. Там лунае беларускі дух”.
Паводле статыстыкі ўраду Зымбабвэ, інфляцыя ў гэтай краіне складае болей за 2 мільёны адсоткаў на год і штомесяц працягвае павялічвацца. Наш слухач адгукаецца на гэтую навіну.
Калі Лукашэнка прабудзе пры ўладзе яшчэ столькі ж, то мы дагонім Зымбабвэ і таксама станем мільярдэрамі, але ўсё роўна жабракамі.