Фотарэпартаж: удзельнікі “Басовішча” і іх фанаты
18 ліпеня распачаў фэст беларускі гурт "Крама". У першы дзень -- конкурсная праграма, ў якой узялі удзел шэсьць маладых гуртоў. Вынікі конкурсу абвесьцяць ўвечары 19 ліпеня.
Выступілі госьці: "Троіца" і Зьміцер Вайцюшкевіч з "WZ-Orkiestra".
Радыё Рацыя і тэлеканал БелСАТ вядуць наўпроставыя трансьляцыі з Басовішча.
Адна з найбуйнейшых газэтаў Польшчы - Газэта Выборча - ва ўчарашнім нумары рэгіянальнага дадатку, што выходзіць у Беластоку, зьмясьціла на чатырох старонках тэксты на беларускай мове пра гісторыю "Басовішча".
19 ліпеня ўпершыню на фэстывалі паказ фільмаў з польскага праекту "Падлясьсе атаку" і беларускага незалежнага кіно "А ты стары куды".
Сярод выступоўцаў у сёньняшняй праграме Zatoczka (Беларусь), Gate (Польшча), Rahis (Беларусь), Schody (Польшча), Rima (Польшча), Neuro Dubel (Беларусь), Pomidor/OFF (Польшча), Dick4Dick (Польшча), IQ 48 (Беларусь).