Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст супраць чарнобыльскіх ініцыятываў



“Мы так і не дамагліся адказу на пытаньне пра тое, якія палажэньні статуту аб'яднаньня супярэчаць заканадаўству”, — паведаміў БелаПАН ініцыятар стварэньня арганізацыі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка.

“У лісьце, атрыманым зь Мін’юсту 16 ліпеня, адмова ў рэгістрацыі цэнтру матывуецца тым, што некаторыя з ініцыятараў аб'яднаньня не прысутнічалі на яго ўстаноўчым сходзе. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасьці”, — зазначыў спадар Нікітчанка.

Першы сход заснавальнікаў аб'яднаньня адбыўся 29 верасьня 2007 году. Дакумэнты на рэгістрацыю былі пададзены ў Мін’юст 15 лютага 2008 году. Тады чыноўнікі адмовілі ў рэгістрацыі цэнтру на той падставе, што на арганізацыйным сходзе прысутнічалі ня ўсе заснавальнікі.

Другі сход прайшоў 22 сакавіка. Пасьля гэтага статутныя дакумэнты былі паўторна накіраваныя ў Мін’юст, нагадаў навуковец. У маі чыноўнікі паведамілі, што адкладаюць разгляд рэгістрацыйных дакумэнтаў: маўляў, некаторыя палажэньні статуту цэнтру супярэчаць законам.

Спадар Нікітчанка кажа, што ініцыятары стварэньня цэнтру будуць аспрэчваць рашэньне Мін’юсту ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Ён зазначае, што Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў плянаваў дапамагаць асобам, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых тэхнагенных катаклізмаў. Цэнтар таксама плянуе займацца маніторынгам наступстваў аварыі на ЧАЭС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG