Фільм быў зьняты ў мінулым годзе польскім рэжысэрам Анджэем Фідыкам, як супольны польска-нарвэска-амэрыканскі праект. Стужка паказвае сучаснае беларускае жыцьцё, перадусім у беларускай правінцыі, праз прызму лёсу мастака, які ў Беларусі здабыў сабе славу, між іншым, карцінамі і вулічнымі пэрформансамі з палітычнымі падтэкстамі.
„PBS” (Public Broadcasting Service) — гэта публічнае некамэрцыйнае (public non-profit) тэлебачаньне, у якога больш за 350 мясцовых тэлеканалаў па ўсёй тэрыторыі ЗША. Яго можна таксама глядзець на некаторых каналах у Канадзе. Калектыўным уласьнікам „PBS” зьяўляюцца якраз згаданыя станцыі. Але дзейнасьць „PBS” фінансуецца пераважна Карпарацыяй публічнага вяшчаньня (Corporation for Public Broadcasting), якая ў сваю чаргу атрымлівае грошы ад прыватных донараў (55 адсоткаў у 2005 г.) ды зь мясцовых і фэдэральнага бюджэтаў (45 адсоткаў у 2005 г.).
Гл. урывак з фильму на сайце PBS.