“Трэба раскрыць. За кошт чаго? За кошт апазыцыянэраў. Якраз маладая хваля для рэжыму ўспрымаецца як галоўная небясьпека. Гэта было відавочна раней па ўсіх лініях ціску, аж да арышту, менавіта на маладых. Статусную апазыцыю ўладам удалося дастаткова трывала ізаляваць, а вось маладая плынь у іх успрыняцьці ўяўляе вялікую небясьпеку.
І таму раскрыцьцё гэтага злачыннага акту скіравана на тое, каб віну зваліць на апазыцыю. Звычайная схема для ўсіх аўтарытарных рэжымаў”.