Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вылучылі ў камісію — падай дэклярацыю


У Гомельскай вобласьці да ціску на вылучэнцаў у акруговыя выбарчыя камісіі спрычынілася й фінансавая міліцыя дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.

Так, у Жлобіне прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Анатоль Папоў атрымаў позву ў мясцовы аддзел фінансавай міліцыі.

Я не павінен гэта рабіць, бо крыніца даходу ў мяне адна
“А 22-й гадзіне раздаўся тэлефонны званок. Малады мужчына назваўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі Кароткім. Патлумачыў, што знаходзіцца ля дзьвярэй майго прыватнага дома. Ён прынёс мне позву, што я павінен зьявіцца ў аддзел фінансавай міліцыі ў панядзелак, 14 ліпеня, дзеля запаўненьня дэклярацыі пра даходы. Я не павінен гэта рабіць, бо крыніца даходу ў мяне адна — прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Паколькі раней мяне ніколі не выклікалі ў фінансавую міліцыю, я зразумеў, што гэта зьвязана з маёй грамадзкай працай, вылучэньнем мяне ў акруговую выбарчую камісію”.

Спадар Папоў паведаміў таксама, што нечаканую праверку праваахоўнікі ўчынілі і ў дачыненьні да ягонага сына.

У дэмакратычнае й свабоднае правядзеньне выбарчай кампаніі актывіст ня верыць:

“Я чуў выказваньне прэзыдэнта, што выбары будуць свабодныя й дэмакратычныя. Але ў гэта я ня веру. Бо на ўласным прыкладзе пераканаўся, што на месцах чыніцца вялікі ціск на людзей, якія жадаюць удзельнічаць у арганізацыі выбараў. Для адной катэгорыі грамадзянаў — адны ўмовы, для тых, хто паказвае адданасьць уладзе, зусім іншыя. Магчыма, прэзыдэнт пра гэта ня ведае — дык няхай даведаецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG