Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая трансляцыя “Амбасовішча”


Сёньня ў Раўбічах, на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара адбудзецца традыцыйны музычны фэст “Амбасовішча”.


Гаспадаром сёлетняга сьвята выступіць часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Аташэ па пытаньнях інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША Кэралайн Сэвідж распавяла, што на фэст запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, прафэсіяналы ў сфэры музычнай індустрыі, беларуская грамадзкасьць, дыпляматы. «Мы лічым, што “Амбасовішча” — гэта сьвята беларускай музыкі і свабоды мастацкага самавыяўленьня і вельмі хочам, каб у ім узялі ўдзел як мага болей цікавых і таленавітых людзей»

Арганізатары фэсту сёлета вырашылі даць магчымасьць выступіць гуртам з усіх рэгіёнаў Беларусі. Цягам некалькіх месяцаў арганізатары акцыі адбіралі музычныя гурты для ўдзелу ў фэсьце. Усяго на сцэну, адмыслова збудаваную для фэсту на тэрыторыі рэзыдэнцыі амэрыканскага амбасадара, выйдуць больш за 10 гуртоў: Indra (Полацак), Zatoczka (Магілеў), Джамбібум (Менск), Kalmary (Бяроза), Tlusta Lusta (Горадня), Глінтвейн (Гомель). Пераможцу сярод новых удзельнікаў будуць адбіраць госьці фэстывалю праз галасаваньне.

Другая частка «Амбасовішча» — выступленьне вядомых беларускіх гуртоў: «Крамы», «Крамбамбулі», Garadzkija і Mauzer.

У фэсьце возьмуць і амэрыканскія музыкі. Адмыслова для выступу на «Амбасовішчы« з ЗША прыедзе каманда Fox Trio.

Упершыню за чатырохгадовую гісторыю жывую трансляцыю з «Амбасовішча» будуць весьці адразу дзьве радыёстанцыі -- Радыё Рацыя (FM 98,1, Беласток і праз racyja.com) і NET radiо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG