“Той факт, што Віктар Шэйман 14 гадоў знаходзіўся на самых ключавых пасадах у дзяржаве, сьведчыць пра тое, што ён абраў правільны шлях і ўплываў на Лукашэнку. А той цалкам Шэйману давяраў. Гэта асабліва выявілася, калі Шэймана накіравалі Генэральным пракурорам. Трэба было пагасіць скандал вакол справы Паўлічэнкі, і Шэймана — фактычна не юрыста — робяць Генэральным пракурорам. А потым, калі жарсьці аціхлі, яго зноў вярнулі ў Раду бясьпекі.
Шэйман вельмі дасканала пастаўляў Лукашэнку інфармацыю. Я б хутчэй сказаў, тыя “страшылкі”, якія ён лічыў неабходным давесьці да Лукашэнкі. Лукашэнка атрымліваў дазаваную інфармацыю, менавіта тую, каб Шэйман выглядаў у лепшым сьвятле і каб ён мог моцна ўплываць на кіраўніка дзяржавы.
А цяпер, як я разумею, Лукашэнка атрымлівае больш шырокую інфармацыю ад свайго старэйшага сына. Яна значна багацейшая.
І яшчэ, я думаю, Лукашэнку асабліва абурыла, што Шэйман не прысутнічаў падчас выбуху ля стэлы. І можна меркаваць, што гэта стала апошняй кропкай у іхным сяброўстве”.
(Карэспандэнт:) “А чаму, на ваш погляд, звольнілі Нявыгласа?”
“Асноўная прычына ў тым, што Нявыглас патрапіў на пасаду кіраўніка Адміністрацыі з пратэкцыі Шэймана. Нявыглас у свой час служыў у памежных войсках, дзе кіраваў атрадам спэцыяльнага прызначэньня. І ён выконваў даволі далікатныя даручэньні Шэймана.
Нявыглас па сваёй сутнасьці дэкаратыўная фігура, ён ніколі ня быў палітычным цяжкавагавіком. Дый адказнасьці ніякай у Лукашэнкі перад Нявыгласам няма. Прывёў яго сюды Шэйман. І таму можна меркаваць, што Лукашэнка вырашыў адразу зьмяніць фармальна тандэм, а па сутнасьці — адну і тую ж асобу. Лукашэнка мяркуе, што Нявыглас безумоўна выконвае ўсе даручэньні Шэймана і падпарадкоўваецца яму”.