Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіста выклікалі ў міліцыю на чатыры пытаньні


Сёньня ў Гомелі міліцыя выклікала на размову актывіста стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага.


Напярэдадні яму патэлефанаваў опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, старшы лейтэнант Аляксандар Ключавы:

“Патэлефанаваў чалавек, які назваўся старшым лейтэнантам Ключавым, і запрасіў мяне ў аддзел па нейкіх вядомых падзеях. Я пытаюся: “Якія падзеі?” Кажа: “Наконт выбуху ў Менску”. Адказваю, што я ня маю дачыненьня да такіх падзеяў. Калі хочаце мяне выклікаць, напішыце, калі ласка, у позьве, па якой справе, у якасьці каго — і я прыйду. Я — законапаслухмяны чалавек.

Позву праз тры гадзіны я атрымаў, але гэта была ня позва, а паперка, дзе напісана, — чытаю на мове арыгіналу, — “для производства беседы”. Я адказваю опэрупаўнаважанаму, што “беседа” — гэта ня ёсьць прававы тэрмін, гэта проста “беседа”. Ключавы пераконваў, што задасьць мне толькі чатыры пытаньні. І ставіць подпіс нібыта нідзе ня трэба, а пасьля гутаркі — едзьце, куды хочаце”.

На гутарку ў міліцыю спадар Жукоўскі не пайшоў.

Выклік ён зьвязвае з магчымым жаданьнем міліцыі ў зьвязку з выбухам у Менску запалохаць перад парлямэнцкімі выбарамі грамадзкіх актывістаў:

“Я лічу, што, напэўна, запалохаць яны хочуць грамадзкіх актывістаў перад выбарамі. Маўляў, глядзіце: у любы момант выклічам ужо ня дзеля гутаркі, а ў якасьці абвінавачанага, сьведкі ці яшчэ каго. І ўжо, як і ў віцебскай справе, зачыняць — і ўсё. То бок сядзіце і ня рыпайцеся, як тая мыш пад венікам”.

Кастусь Жукоўскі сёлета зацьверджаны ў сьпісе АДС магчымым кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе № 38.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG