Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Беларусі пад пільным вокам


Ацэначная місія экспэртаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ рэкамэндуе дзяржавам-удзельніцам АБСЭ накіраваць на парлямэнцкія выбары ў Беларусь паўнавартасную назіральную місію.

Такая рэкамэндацыя стала вынікам працы ў Беларусі 9-12 чэрвеня ацэначнай місіі Бюро. Чакаецца, што яе справаздача неўзабаве зьявіцца на афіцыйным сайце.

Дарэчы, ад сёньняшняга дня на чале БДІПЧ стаў прадстаўнік Славеніі Яніш Ленарчыч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе аўстрыйца Крысьціяна Штрохала. Пра гэта прызначэньне ўжо паведамляецца на афіцыйным сайце Бюро.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG