Сярод прысутных на ўрачыстасьці былі мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі, арцыбіскуп Марцін Відавіч, амбасадар Баўгарыі Петка Ганчаў, а таксама начальнік консульскага аддзелу амбасады Польшчы ў Беларусі Кшыштаф Сьвідэрак.
“Хрысьціянства ад нараджэньня свайго наднацыянальнае й сусьветнае. Кожны народ перажывае на асобны лад усьвешчаныя ісьціны, па-свойму разумее сваё хрысьціянскае прызначэньне”, – гэтымі словамі пачалося ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю.
Пабачыць адкрыцьцё шаснаццатага фэстывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў Палац культуры Магілёўшчыны прыйшлі каля тысячы магілёўцаў. Пра адкрыцьцё фэстывалю па-расейску абвясьціў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў.
Фэстываль блаславілі каталіцкія і праваслаўныя сьвятары.
Арцыбіскуп Марцін Відавіч пераказаў вітаньне папы рымскага Бэнэдыкта XVI магілёўцам, гасьцям ды ўдзельнікам фэстывалю:
“Жадаю фэстывалю поўнага посьпеху. Няхай ён, Усемагутны Пан, блаславіць горад Магілёў і ўсю Рэспубліку Беларусь, а таксама ўсе тыя краіны, адкуль паходзяць хары й музыканты, якія бяруць удзел у фэстывалі”.
Вітаў фэстываль і мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч:
“Фэстываль адкрыўся. Я шчыра віншую з гэтай падзеяй. Сёньня гэты форум стаўся форумам, у якім бяруць удзел другія канфэсіі, асабліва праваслаўная царква. І гэта ўжо гаворыць пра тое, што мы імкнёмся праз музыку да дабра”.
Фэстываль блаславіў таксама мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыярх усяе Беларусі Філарэт:
“Фэстываль “Магутны Божа” можа быць названы фэстывалем яднаньня творчых душ і сэрцаў. Веру, што ў такім адзінстве беларускі народ набывае веліч і шчасьце, пра якія гаворыцца ў гімне, што даў назву нашаму фэстывалю. Магутны Божа, зьвяртаемся мы да творцы, зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай краіну нашу й наш народ”.
На сёлетні фэстываль зьехаліся музыкі з васьмі краінаў: Украіны, Баўгарыі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Кітаю, Нямеччыны, Беларусі ды Расеі. У конкурснай праграме фэстывалю возьмуць удзел 10 вакалістаў ды 15 хораў. Журы конкурсу ачольвае расейскі музыка Станіслаў Калінін. У склад журы ўваходзяць музыкі зь Беларусі, Расеі, Украіны ды Польшчы.
Чым вабіць магілёўцаў фэстываль “Магутны Божа”, і ці бачаць яны зьмены ў ім:
Спадар: “Няма больш нічога ў горадзе больш блізкага да духоўнага. За гэтыя шаснаццаць гадоў нічога не знайшоў”.
Спадарыня: “Я яго чакаю цэлы год. Першыя фэстывалі яны былі другога ўзроўню. Яны былі больш радасныя й ярчэйшыя. Цяпер, можа быць, сталі больш прафэсійныя, аднак дух таго фэстывалю крыху сышоў”.
Спадар: “У мяне засталіся ўражаньні ад самага першага фэстывалю. Тады гэта быў прарыў у нейкую невядомую прастору. І тое ўражаньне засталося, і таму я імкнуся быць на канцэртах фэстывалю”.
На сёлетнім фэстывалі ў касьцёле сьвятога Станіслава ўшануюць памяць Уладзімера Роўды, які на працягу пятнаццаці год старшыняваў у журы конкурснай праграмы, ды прафэсара-музыказнаўцы Гая Пікарды, аднаго з заснавальнікаў фэстывалю і яго апекуна. У іх гонар на вечары памяці ўпершыню прагучыць літургічны музычны твор “Беларуская імша”. Яго напісаў кампазытар з Санкт-Пецярбургу Ігар Маціеўскі.
Назва фэстывалю паходзіць ад аднайменнага музычнага твору паэткі Натальлі Арсеньневай і кампазытара Мікалая Равенскага. Паводле палажэньня, усе ўдзельнікі фэстывалю павінны ведаць гімн “Магутны Божа” на мове арыгіналу. Традыцыйна на адкрыцьці й закрыцьці фэстывалю гучыць гімн “Магутны Божа”. Пры канцы сёньняшняй урачыстасьці гімн гучаў таксама.