Пакуль сьледчыя шукаюць глыбінныя матывы ў дзеяньнях зламысьнікаў, псыхолягі малююць партрэт аматараў аўтамабільных фэервэркаў: нехта такім чынам пратэстуе супраць сацыяльнай няроўнасьці, калі хтосьці «незаслужана» багацейшы, іншым усё роўна, якім чынам павесяліцца і потым праславіцца.
«Агонь – дастатковы старадаўні спосаб альбо пратэсту, альбо весялосьці. Яўна, што людзям чагосьці не хапае – выхаваньня, культуры. Нават трэба ўлічваць, якія фільмы яны глядзяць, якія кнігі чытаюць і ці чытаюць увогуле, – гаворыць псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі.
Прыкладам, калі ў савецкія часы хтосьці падпальваў, то, як правіла, гэта былі людзі з псыхічнымі адхіленьнямі. А зараз часта гэта выяўляецца ў маладых, якія хочуць альбо павесяліцца, альбо выказаць нейкі партэст. І формы пратэсту досыць жорсткія часам бываюць, скрайнія формы. Але часьцей гэта проста спосаб вельмі спэцыфічнага самавыяўленьня тых, хто пакутуе на псыхапатыю. Бо гэта перадусім асобы зь яскрава акрэсьленым растройствам».
Толькі ад пачатку чэрвеня два начныя падпалы аўтамабіляў зафіксаваныя ў Барысаве. У Жодзіне ў ноч на 12 чэрвеня падпаленыя два аўто на вуліцы Міра. У Сьветлагорску ўначы 8 чэрвеня спачатку гарэў легкавік на Інтэрнацыянальнай, празь некаторы час тое ж здарылася на суседняй вуліцы. У Горадні з 11 на 12 чэрвеня на праспэкце Купалы запалаў касьцёр з трох іншамарак. Праводзіцца экспэртыза яшчэ па трох новых выпадках – у Менску, Віцебску і Горадні. Пасьля яе агалошаньня можна будзе казаць, ці сапраўды аўтамабілі зьнішчаныя сьвядома. Самы сумны рэкорд у масавым падпале пакуль утрымлівае Віцебск – пры канцы мінулага году ў абласным цэнтры падпалілі адразу пяць машынаў, прычым дзьве зь іх – міліцэйскія. Ні ў адным выпадку піраманы ня знойдзеныя.
Наступствы падпалаў ліквідуюць падразьдзяленьні Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Прадстаўнік ведамства Віталь Навіцкі кажа, што так шмат на тушэньне аўтамабіляў выяжджаць яшчэ не даводзілася. Ці можна казаць, што і да Беларусі дайшло полымя, распаленае за межамі краіны?
«Чыста на тэарэтычным узроўні такое магчыма. Прыкладам, гаспадар гарадзенскай машыны перакананы, што быў падпал, у яго асабіста няма ніякіх сумневаў, што машыну спалілі наўмысна. Але наша галоўная задача – ліквідаваць пажар. Калі выклікаюць наша падразьдзяленьне, і машына на момант прыбыцьця цалкам ахопленая полымем, то атрымліваецца, што ў нас жа няма сьледчага камітэту. І па аўтамабілі, які моцна палыхае, нельга сказаць – гэта так праводка каратнула, і ён за 20 хвілінаў разгараўся, ці яго падпалілі?
Але калі ўзяць чыста бытавы падыход, то калі, напрыклад, пажар у кватэры, і пасярэдзіне стаіць каністра з бэнзынам, то тут ня трэба быць вялікім спэцыялістам, каб здагадацца, што кватэру падпалілі. Такіх пажараў, што там відавочны падпал, заключэньня мы даць ня можам. Далей праводзіцца адпаведная экспэртыза. І рашэньне ўжо прымаецца на ўзроўні МУС – пачынаць ці не крымінальную справу па факту падпалу».
Крыміналісты лічаць, што падпалы ў кожным выпадку могуць быць зьдзейсьненыя рознымі людзьмі, якія проста капіююць убачанае ў крымінальных навінах па тэлебачаньні. Паліць машыны з хуліганскіх памкненьняў робіцца амаль модна – у тым ліку, каб праверыць узровень геройства.
Напачатку чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, камэнтуючы актывізацыю піраманаў у Расеі, заявіў, што ня лічыць патрэбным ужываць прэвентыўныя захады дзеля недапушчэньня падпалаў у Беларусі. Маўляў, строгімі мерамі можна толькі справакаваць людзей да праяваў жорсткасьці. Аднак, як паказвае практыка, і адсутнасьць якіх-небудзь дзеяньняў не ўратоўвае ад пераносу гвалту на сумежныя тэрыторыі.

Uэта перадусім асобы зь яскрава акрэсьленым растройствам.