Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася сьледзтва на судовым працэсе “жывога шчыта”


Працяг працэсу заўтра па абедзе. Чакаюцца спрэчкі бакоў.


13.45. Завяршылася сьледзтва на судовым працэсе ў справе так званага “жывога шчыта”. Сьведка Юры Траян, які зьяўляецца начальнікам адзьдзелу арганізацыі дарожнага руху Менскага ДАІ заявіў, што месца для спыненьня машыны Менцюка было абрана добрае. Паказаньні, дадзеныя ім у часе папярэдняга сьледзтва а тым, што падсудныя супрацоўнікі ДАІ дзейнічалі непрафэсійна, і што загад на ўсталяваньне “жывога шчыту” даў супрацоўнік ДАІ Дарагакупец ён не пацьвердзіў.

Судзьдзя выдаліла з залы аднаго з супрацоўнікаў ДАІ, які засьмяяўся ў часе працэсу.

Працяг працэсу заўтра па абедзе. Чакаюцца спрэчкі бакоў.



Сёньня трэці дзень працэсу над супрацоўнікамі ДАІ ў судзе Менскага раёну

10.00.
Амаль уся зала запоўненая калегамі абвінавачаных – супрацоўнікамі ДАІ. Сёньня суд мае заслухаць аднаго з апошніх сьведак – міліцыянта Траяна і вызначыць лёс хадайніцтваў аб далучэньні дадатковых матэрыялаў па гэтай справе. У пятніцу суд па тэхнічных прычынах ня змог агледзець відэаздымкі здарэньня 2 сакавіка пад Менскам, зробленыя адным з пацярпелых на мабільны тэлефон. Магчыма, паспрабуюць гэты запіс агледзець сёньня.

Судзіць маёра міліцыі Генадзя Дарагакупца і ягонага падначаленага, старшага лейтэнанта Аляксея Ліхтаровіча судзьдзя Ірына Майко. Ёй належыць вызначыць, ці вінаватыя міліцыянты ў службовым злоўжываньні, з-за якога ўзьнікла пагроза жыцьцю людзей і пацярпела іх здароўе. Максымальнае пакараньне за гэта — 3 гады зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG