Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Бацян: “Папу могуць запрасіць перад прэзыдэнцкімі выбарамі”


Адстаўны беларускі дыплямат Міхаіл Бацян згадвае, што раней, калі ў 1990-х гадах вяліся размовы аб магчымасьці прыезду Яна Паўла Другога ў Беларусь, беларускае кіраўніцтва адмаўлялася з аглядкай на Маскву. Цяпер сытуацыя зьмянілася.


“Я тады працаваў у Польшчы, сустракаўся з польскім біскупам Храпэкам і той прапанаваў такую ідэю, што калі Папа Рымскі будзе ў суседніх зь Беларусьсю польскіх ваяводзтвах, то чаму яму б не заехаць у суседнюю беларускую вобласьць. Хаця б на пару гадзін. Я тады даслаў гэтую інфармацыю ў цэнтар, у Менск. Але, на жаль, яна не знайшла водгуку”.

Цяпер беларускаму кіраўніцтву візыт Папы Рымскага быў бы выгадны, мяркуе спадар Бацян. Ён нават прагназуе, што такі візыт у Менску хацелі б арганізаваць да наступных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
“Да нас увогуле ніхто не прыяжджае з візытамі. Беларускае кіраўніцтва вітала б кожны высокі візыт у Менск”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG