Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Янукевіч на "Свабодзе"


На сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

14 траўня намесьнік старшыні партыі БНФ Алесь Міхалевіч быў выключаны з партыі. Радыё Свабода прапанавала Алесю Міхалевічу ўзяць удзел у онлайн-канфэрэнцыі, але ён ад гэтай прапановы адмовіўся. На пытаньні наведнікаў сайту адказаў намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Аляксей Янукевіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску, скончыў факультэт Міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту ў 1997 годзе, эканаміст-мэнэджэр. Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту ў 1997 годзе, 1999-2000 г.г. – намесьнік старшыні Маладога Фронту. З 1999 году – сябра Сойму Партыі БНФ.
З 2003 году – намесьнік старшыні Партыі БНФ. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2005-2006 г.г. быў адказным ў цэнтральным штабе Аляксандра Мілінкевіча за арганізацыю рэгіянальных паездак Адзінага кандыдата і сустрэчаў з выбаршчыкамі. Халасты. Каталік.
У інтэрвію Радыё Свабода Аляксей Янукевіч сказаў: “Сытуацыя, што склалася ў Партыі ў апошнія месяцы, вымагала неадкладнага разьвязаньня. Адзін з намесьнікаў старшыні – Алесь Міхалевіч – насуперак усім прынцыпам існаваньня палітычнай, а зрэшты, і любой, арганізацыі пайшоў на поўнае адмаўленьне аўтарытэту й паўнамоцтваў старшыні, а таксама публічна кінуў выклік рашэньням кіруючага воргану – Сойму. У гэтай сытуацыі старшыня й Сойм абавязаныя ўжыць сваю ўладу і аўтарытэт, каб не дапусьціць такіх дзеяньняў. Або пайсьці ў адстаўку.
Партыя ня можа дзейнічаць і нават існаваць у сытуацыі, калі пэрманэнтна адбываецца барацьба за лідэрства. Калі ты прайграў на Зьздзе – чакай наступнага, і выконвай тое, што кажуць Сойм і старшыня. Іх дзеля гэтага й выбіралі дэлегаты Зьезду.
Ня можа быць свабоды без адказнасьці. Калі ў дзяржаве кожны будзе выконваць толькі тыя законы, якія яму падабаюцца, надыдзе анархія, якая непазьбежна прывядзе да дыктатуры. Дэмакратыя – гэта не анархія. Дэмакратыя – гэта вяршэнства закону. Шкада, калі гэтага не разумеюць актывісты дэмакратычнага руху. Але калі такія падставовыя рэчы не разумее адзін з лідэраў – гэта папросту вядзе нас да катастрофы, да самазьнішчэньня. Сваім рашэньнем, відавочна непапулярным, але неабходным, Сойм такую небясьпеку зьняў. Ці, прынамсі, істотна зьменьшыў”.
Пытаньні і адказы можна прачытаць тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG