Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Зэльцэра заклікае Лукашэнку "выратаваць жыцьцё яе сына"


Бэрта Зэльцэр, маці арыштаванага тры месяцы таму ў Беларусі амэрыканскага юрыста Эмануіла Зэльцэра, зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі.


Яна піша, што яе сын "знаходзіцца пры сьмерці ў турме КДБ", што яму “адмаўляюць у жыцьцёва неабходных леках, нягледзячы на тое што некалькі лекараў папярэджвалі Адміністрацыю прэзыдэнта, генэральнага пракурора і сьледзтва аб магчымасьці сьмяротнага зыходу ў выпадку канфіскацыі мэдыкамэнтаў".

"Мне 92 гады, мне засталося нядоўга жыць, і я не хачу перажыць майго сына, — цытуе ліст піша маці арыштаванага БелаПАН. — Я ведаю, што ў вас ёсьць дзеці, і я зьвяртаюся да вашай гуманнасьці і добрай волі, каб выратаваць жыцьцё майго сына".

Э. Зэльцэр быў затрыманы ў менскім аэрапорце 12 сакавіка. Яго абвінавачваюць у выкарыстаньні падробленых дакумэнтаў і перавозцы наркатычных рэчываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG