Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Савецкасьці ў Менску болей”


Лідэр гурту “Стары Ольса” Зьміцер Сасноўскі прызнаецца, што пакутуе ад жыцьця ў цэнтры Менску.


“Я маю кватэру ў цэнтры гораду, але не магу там жыць, бо на першым паверсе знаходзіцца гастраном. І ў маім зялёным прыгожым двары цэлыя суткі бамжы і алькаголікі п’юць і крычаць песьні”, - скардзіцца музыка. “Набыць кватэру ў цэнтры Менску было вельмі дорага, але жыць тут немагчыма. Я зьбіраюся перабірацца з цэнтру, бо мяне гэта вельмі і вельмі напружвае”.

“Савецкасьці ў Менску болей”, - мяркуе спадар Сасноўскі. “У нас па ленінградзкаму тыпу пабудаваны праспэкт, дзе вышыня дамоў у суме складае шырыню вуліцы. Для нас гэта зусім нетрадыцыйна. Шмат дзе гістарычныя помнікі заціснутыя гістарычнай архітэктурай. Напрыклад, на пляц Волі касьцёл паміж сучаснымі дамамі. А над Траецкім прадмесьцем надвісае Палац рэспублікі”.

Гаворачы пра камфорт жыцьця ў Менску кіраўнік “Старога Ольсы” кажа: “Падабаецца, што нарэшце зьявіліся супэрмаркеты. Падабаюцца більярдныя клюбы. Вельмі не падабаецца, што не разьвіваецца дробны бізнэс. Я маю на ўвазе недарагія і якасныя кавярні з нацыянальнай кухняй ў сярэднявечным стылі. На такі вялікі горад мець усяго некалькі дарагіх “гістарычных рэстарацыяў”, гэта глупа”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG