“Але гэта мая радзіма, таму ён для мяне самы лепшы. У параўнаньні з усімі астатнімі гарадамі ён па-за канкурэнцыяй”, — прызнаецца Вольга. “Розумам ты ўсьведамляеш, што ён савецкі: савецкая архітэктура, савецкі мэнталітэт у галовах. Але ты ня можаш сказаць, любіш ты правую руку ці левую? Яно сваё. Яно частка цябе”.
Менск займае 183 месца паводле камфортнасьці жыцьця, сьведчаць дадзеныя кампаніі Мэрсэр. Сярод напрамкаў дасьледаваньня было школьніцтва і адукацыя: ацэньваліся стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.
Камэнтуючы вынікі дасьледаваньня, спадарыня Корсак зазначыла: “ВНУ хапае. Здаецца, што павялічваць іх колькасьць ня трэба. Трэба паляпшаць якасьць: абсталёўваць тэхнічна і ўводзіць новыя праграмы”.