Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тэсты для абітурыентаў ахоўваюць з аўтаматамі»


Агляд недзяржаўных СМІ 3 чэрвеня: “Вольны горад”, «Комсомольская правда» в Белоруссии», “Наша слова”, “Салідарнасьць”.

Крычаўскі “Вольны горад”:“П’яныя навучэнцы агратэхнічнага каледжу сарвалі канцэрт”. Распавядае рэдактар тыднёвіка Сяргей Няроўны:
“Трое навучэнцаў агратэхнічнага каледжу, якія былі нападпітку, уварваліся ў актавую залю каледжу, ускочылі на сцэну, учынілі там скандал і бойку. Яны залілі падлогу крывёй, пабілі шкло. Утаймаваць хуліганаў выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. А адміністрацыя каледжу нават не разьбірала гэты інцыдэнт. А гэта ўжо ня першы такі выпадак. Газэта зьбіраецца вярнуцца да гэтай тэмы і прасачыць, што будзе адбывацца далей”.
«Комсомольская правда» в Белоруссии». «Тэсты для абітурыентаў ахоўваюць з аўтаматамі». Пра тое, калі пройдзе цэнтралізаванае тэставаньне, колькі часу будзе доўжыцца, напэўна, ведаюць усе абітурыенты. А вось як заданьні трапляюць у аўдыторыі, хто складае тэсты, як яны правяраюцца, і ці сапраўды немагчымае ўмяшальніцтва звонку – цікавіць усіх. Газэта зазірнула на кухню Інстытуту кантролю ведаў.
Тыднёвік “Наша слова” паведамляе пра асамблею “Беларускае навучаньне і выхаваньне – нацыянальная бясьпека і незалежнасьць краіны”, якую правялі Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы. Яшчэ адзін матэрыял – асьветніцкага характару, падкажа наведнікам сеціва, дзе шукаць карысную інфармацыю. Распавядае рэдактар тыднёвіка “Наша слова” Станіслаў Суднік:
“На базе збору твораў клюбу “Спадчына” (гэта музэй Анатоля Белага ў Старых Дарогах) зроблена некалькі сайтаў, дзе можна ўбачыць усе гэтыя творы. Яны называюцца “Адраджэнцы Беларусі”, падзеленыя на пэрыяды (“Нашаніўскі” пэрыяд, БНР, сучасны пэрыяд і г.д.), даюцца адрасы гэтых сайтаў, як туды выйсьці.”
Інтэрнэт-выданьне “Салідарнасьць” паведамляе пра адкрыцьцё ў cталіцы чарговага пяцізоркавага гатэлю “Crowne Plaza Minsk” (былая “Сьвіслач”). Суткі ў нумары “стандарт” абыдуцца госьцю ў 210 эўра – гэта месячны заробак сярэднестатыстычнага беларуса. Прэзыдэнцкі люкс каштуе 715 эўра ў суткі. Варта зазначыць, што стандартны нумар у віленскім гатэлі Crowne Plaza абыдзецца нашмат таньней – ад 98 да 122 эўра. Перакос у бок дарагіх гатэляў у Менску відавочны. Нядаўна адкрылася пяцізоркавая “Эўропа”, дзе звычайны нумар каштуе 265 эўра. А вось гатэляў эканом-клясы па прыймальных коштах у беларускай сталіцы бракуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG