Мінулай нядзеляй на адноўленых могілках сабралася, бадай, усё дарослае насельніцтва Рубяжэвічаў. І, канешне, яны – 15 студэнтаў і 4 выкладчыкаў “SIENA COLLEGE”. Тры дазволеных, паводле заканадаўства, дні амэрыканцы не гасьцявалі – працавалі на месцы жахлівай трагедыі. Тут ляжаць парэшткі да чатырох соцень тутэйшых габрэяў. Я знайшоў сьведак – блізьнят, сястру ды брата, 77-гадовых Яніну й Мар’яна Рамэйкаў.
“Бедных выгналі з гета, – распавядаюць старыя. – Жанчына Файба трымала дзіця. Яе застрэлілі, яна ўпала. Дзіця вылазіць з-пад яе. Я кажу – страляйце ў мяне... (плача) Карціна была жахлівая. Два дні варушылася тая яміна...”
Дзесяцігодзьдзі могілкі знаходзіліся бяз нагляду – не было сродкаў дый імпэту ў мясцовых. Аж пакуль настаўніца Рамуальда Сабалеўская не зрабіла супольны дабрачынны праект з прэзыдэнтам міжнароднай арганізацыі “VOLUNTAS” Франклінам Шварцам. Спонсары рэстаўрацыйнай працы былі з амэрыканскага боку. Валанцёры ж вандроўку ў Беларусь аплацілі самі. Спадар Шварц падкрэсьліў: гэта ня самыя багатыя студэнты, і сярод іх няма габрэяў. А што ўдалося зрабіць?
“Могілкі знаходзяцца ў заняпадзе настолькі, што іх нябачна. У такім стане – да 120 камянёў. Мы іх знайшлі і паставілі вэртыкальна. Як і тыя, што ляжалі на баку. Ачышчаныя былі ад непатрэбных расьлін, зарасьнікаў вакол. Дзе не было агароджы – яе ўсталявалі.Уваход жа пабудавалі за тры дні мясцовыя жыхары. Працы шмат і, канешне, у адзін прыезд не зрабіць – будзе працягвацца...”
Жылі амэрыканскія студэнты ў беларускіх сем’ях. У хаце 44-гадовай прадавачкі Тэрэсы Рыдлінскай – двое хлапцоў.
“Хлопцы вельмі культурныя, добрыя, заўсёды з усьмешкай, – кажа яна. – Ніякай напругі. Як нашы хлопцы прыехалі зь Менску...”
“Мяне ўразіла тое, што людзі прыляцелі з-за акіяна, каб дапамагчы нам, – кажа ўдзельнік цырымоніі спадар Мікалай Сыракваш. – Сорамна! Можа, мы апамятаемся. Нам вельмі патрэбны такія прыклады. Усе ў жыцьці мы людзі аднолькавыя. Справа не ў ракетах. Вялікі дзякуй амэрыканскаму народу!”
У Рубяжэвічы прыехаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джанатан Мур.
“Я хачу сказаць дзякуй беларусам за тое, што яны адчынілі свае дзьверы, а амэрыканцам за тое, што яны зрабілі...”
Пасьля таго, як была прачытаная памінальная малітва “кадыш”, а таксама, паводле габрэйскага звычаю, пакладзеныя каменьчыкі на адноўленыя могілкі, спадар Мур сказаў у інтэрвію “Свабодзе” па-беларуску:
“Вельмі добры прыклад! Прыклад супрацоўніцтва паміж РБ ды ЗША. Важны ўзор прыватнага супрацоўніцтва. Я не сумняваюся – вельмі добры прыклад...”