Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошты маглі падвысіць на 30%


Паводле эканамічнай аглядальніцы газэты “Беларусы і рынак” Тацяна Манёнак, кампаніі, якія прадаюць нафтапрадукты на ўнутраным рынку Беларусі нясуць вялікія страты, бо прадаюць іх з адмоўнай рэнтабэльнасьцю. Але гэтыя ж кампаніі прадаюць большую частку, каля 80% нафтапрадуктаў на зьнешнім рынку.


“Вось гэтай маржы дастаткова, каб пакрыць страты на ўнутраным рынку. Гэта праблема абвастрылася таму, што цяпер была пасяўная і ўсе чакалі, што ўрад прыме такое рашэньне аб падвышэньні кошту, бо ў гэты час падвышаецца попыт на бэнзін, дызпаліва, мазут на ўнутраным рынку. І, вядома, страты ў кампаній растуць. І таму яны аргумэнтавана лабіравалі, і канцэрн “Белнафтахім” падтрымлівае іх у гэтым сэнсе, што патрэбна было б падвысіць кошты. Па неафіцыйных зьвестках, былі нават прапановы падвысіць на 30%”, - кажа спадарыня Манёнак.

Паводле аглядальніцы, хутчэй за ўсё ўрад будзе імкнуцца захаваць плянаваны паказчык па інфляцыі і таму будзе імкнуцца стрымліваць кошты ўсімі магчымымі спосабамі. Паводле Тацяны Манёнак, урад можа паступова падвышаць цэны і хутчэй за ўсё ў бліжэйшай пэрспэктыве прыкладна на 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG