Акцыю “Горад наш” правялі адмыслова ў гадавіну рэфэрэндуму 1995 году. Лідэр арганізацыі Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што ад сёньняшняга дня стартуе двухмесячны маратон па гарадах і мястэчках краіны.
Цягам двух месяцаў маладафронтаўцы будуць распаўсюджваць налепкі і інфармацыйныя буклеты пра гісторыю нацыянальнага сьцяга і герба “Пагоня”.
Маладафронтаўцы будуць ладзіць таксама віктарыны пра гісторыю нацыянальных сымбаляў сярод моладзі.