Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: «Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін»


Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію агенцтву Reuters. Ніжэй – некаторыя цытаты.


“Мы правядзем іх (выбары), ня горш, чым у краінах ЭЗ. Як вы ацэніце іх, гэта залежыць ад вашага сумленьня і вашай арыентацыі. Я патрабую сёньня ад ўсіх структур правесьці выбары так, каб вам было сорамна кінуць у нас камень і сказаць, што выбары не адпавядалі тым стандартам, якія ў Эўропе”
«Калі рэйтынг апазыцыі сёньня на ўзроўні арытмэтычнай памылкі, ці могуць яны зьявіцца ў парлямэнце? Такая апазыцыя ў парлямэнце зьявіцца ня можа. Але калі там будзе некалькі апазыцыянэраў, то ад гэтага наш парлямэнт не сапсуецца. Іх усё роўна будзе меншасьць”
«Але я баюся, падкрэсьліваю. Баюся, што яны, ізноў жа, не патрапяць у парлямэнт. Наша апазыцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Велікабрытанію і Нямеччыну і просіць там грошай. На каго яны працуюць? Нашай апазыцыі трэба сёньня працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі, не прасіць некалькі фунтаў стэрлінгаў у Велікабрытаніі. Гэта карумпаваная апазыцыя»
«Я б хацеў, шчыра кажу, каб людзі падтрымалі хаця б некалькіх апазыцыянэраў, каб вы нас не папікалі, што ў парлямэнце няма апазыцыі. Але гэта будзе залежыць ад людзей. Хто заслужыць, той у парлямэнт і патрапіць»
«Калі сытуацыя будзе такой, як зараз, і са мной асабіста, і ў краіне, то я, зразумела, буду балятавацца на чарговы тэрмін. Калі сытуацыя са мной і з краінай зьменіцца, то рашэньне можа быць іншым. Пакуль я здаровы чалавек, народ ня так ужо моцна мяне крытыкуе і Захад пачынае разумець. Гэта магчыма. Разьлічвайце на горшае»
"Хай разьбяруцца спачатку са сваімі вязьнямі, з вязьнямі ў Гуантанамо, у Афганістане і г.д. Зь іншага боку, нам не хацелася б, каб з-за 6 чалавек пакутвала ўся краіна. Я, я асабіста прыняў рашэньне – вызваліць. Пяцёра пагадзіліся, шосты адмовіўся. Нядаўна ён заявіў, што чым больш ён будзе сядзець у турме, тым вышэй будзе ягоны рэйтынг. Гэта ягоны выбар. Я ж яго за вушы ня буду цягнуць адтуль. У нас на сёньня няма палітычных зьняволеных».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG